Немцы купляюць каля 70 мільёнаў доз вакцыны супраць грыпу А/H1N1

Нямецкія ўлады закупяць дадаткова 18 мільёнаў доз вакцыны ад свінога грыпу дадаткова да тых 50 мільёнаў, якія ўжо замоўленыя ў канцэрна Novartis. У першую чаргу прышчэпку супраць грыпу А/H1N1 атрымаюць прадстаўнікі груп рызыкі — людзі, якія церпяць на хранічныя захворванні дыхальнай і сардэчнай сістэмы, цяжарныя, мэдыкі, ратаўнікі і паліцыянты, паведамляе "Нямецкая хваля".
 
Як паведаміла 7 верасня газета Bild, 62% жыхароў Нямеччыны выказваюцца супраць вакцынацыі ад "свінога грыпу". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі