Немец Шэмп выйграў гонку пераследу, беларус Дарожка — 24-ы

Немец Шэмп выйграў гонку пераследу, беларус Дарожка — 24-ы

Немец Сімон Шэмп выйграў гонку пераследу на 12,5 км на 9-м этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у расійскім Ханты-Мансійску. Пры гэтым на чатырох агнявых рубяжах ён дапусціў тры промахі. Вынік Шэмпа: 33 хвіліны 27,8 секунды. Ёханэс Бо з Нарвегіі заняў другое месца (+8,5 секунды, 1 промах), немец Эрык Лесэр быў трэцім (+15,7 секунды, 2 промахі). Француз Мартэн Фуркад, які датэрмінова выйграў Крыштальны глобус, у сённяшняй гонцы ўдзелу не браў.

Беларус Аляксандр Дарожка, які пайшоў на дыстанцыю пад 34-м нумарам, у выніку здолеў заняць 24-е месца. Лідару ён саступіў 2 хвіліны 17 секундаў, на агнявых рубяжах былі тры промахі. Дзмітрый Дзюжаў заняў 38-е месца (6 промахаў), Раман Елятноў — 45-е (таксама 6), Уладзімір Чапелін — 47-е (8 промахаў!).

20 сакавіка этап і сезон завершацца масавымі стартамі ў жанчын і мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі