Неўязной у Беларусь стала журналістка, якая асвятляла паслявыбарныя пратэсты

Неўязной у Беларусь стала журналістка, якая асвятляла паслявыбарныя пратэсты

МУС Беларусі забараніў уезд расійскай журнаістцы тэлеканала "Дождь" Марыі Барзуновай.

"Даслалі скрыншот з базы МУС Беларусі. Аказваецца, я там значуся ў спісе як асоба, якой уезд у краіну "забаронены і непажаданы". Самае пацешнае, што сайт гэты без VPN адчыняецца толькі на тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, каб даведацца, што ты неўязны ў Беларусь, табе спачатку трэба ўехаць у... Беларусь!"піша Барзунова.

Раней суд у Расіі прызнаў яе іншаагентам за тое, што яна атрымлівала грашовыя пераводы ад грамадзянкі Беларусі.
 
"Атрымліваецца, што я агент краіны, у якую мне нават забаронены ўезд", — іранізуе журналістка. 

У 2020-м Барзунова асвятляла паслявыбарныя пратэсты ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі