New York Times: у Еўропе дзейнічае звышсакрэтнае расійскае спецпадраздзяленне
У Еўропе дзейнічае звышсакрэтнае расійскае спецпадраздзяленне ГРУ. Яго мэта — правядзенне аперацый па дэстабілізацыі. Пра гэта піша амерыканскае выданне New York Times. Паводле яго звестак, заходнія спецслужбы прыйшлі да высновы пра існаванне спецпадраздзялення пасля аналізу некалькіх няўдалых аперацый расійскіх спецслужбаў. Гаворка ідзе пра спробу дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі ў 2016-м і атручванне Сяргея і Юліі Скрыпалёў у Вялікабрытаніі ў 2018 годзе.
Расійскае спецпадраздзяленне нібыта называецца "групай 29155" і пра яе існаванне ведае толькі найвышэйшае кіраўніцтва вайсковай разведкі. Байцы дзейнічаюць у краінах Захаду не менш за 10 гадоў. Яны свабодна туды прыязджаюць. Многія аператыўнікі маюць баявы вопыт: прайшлі праз войны ў Афганістане, Чачні і на ўкраінскім Данбасе. Яны могуць выконваць самыя розныя задачы, сцвярджае выданне, аж да забойстваў і дыверсій.
У сувязі з гэтай публікацыяй прыгадваецца нядаўняя інфармацыя з нарвежскіх СМІ пра расійскіх спецназаўцаў, якія былі заўважаныя на іх тэрыторыі. Частка невядомых дзейнічала ў цывільным адзенні і праводзіла разведку. Масква гэта назвала фэйкам. Такім жа чынам адрэагавалі і на гэты раз.
One interesting aspect of this story is that a lot of the detail about this spy unit is publicly available. We just needed to be pointed in the right direction. It appears in tax records and other public documents. 1/3 https://t.co/qUw75Ro55l
— Michael Schwirtz (@mschwirtz) 8 октября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.