Незалежны тэатр "Крылы халопа" прадставіў у Брэсце выставу сваіх афіш (фота)

Незалежны тэатр "Крылы халопа" прадставіў у Брэсце выставу сваіх афіш (фота)

Незалежны тэатр "Крылы халопа" прадставіў у Брэсце выставу сваіх афіш. Яна ўяўляе сабой 15-гадовую гісторыю тэатра ў плакаце. Ад 2001 года тэатр стварыў 11 спектакляў (у тым ліку 4 вулічных). Яны
былі прадстаўлены больш чым на 40 міжнародных тэатральных фестывалях у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Даніі, Францыі. На жаль, у родным горадзе “Крылы халопа” не раз сутыкаліся з перашкодамі для выступу. Выстава таксама з'яўляецца дакументальным сведчаннем праяваў цэнзуры, якім падвяргалася творчасць тэатра на працягу гэтых гадоў.

Зараз “Крылы халопа” — гэта не толькі тэатральны калектыў, але і культурніцкая пляцоўка, на якой праходзяць выставы, лекцыі і творчыя сустрэчы. Распавядае Аксана Гайко, акторка і рэжысёр тэатру:

"Як па мне, то ў Брэсце культурных падзеяў вельмі мала. У Беларусі прысутнічае такая з'ява як цэнтралізацыя, то бок ўсё культурнае жыццё засяроджана ў Мінску. Я лічу, што гэта не зусім слушна. Хочацца, каб і тут было куды схадзіць. І хочацца, каб гэта было не проста нешта забаўляльнае, а нешта сапраўды істотнае, пашыраючае межы людзей. Таму мы і пачалі гэтым займацца".

Выставу, якая праходзіць у "Прасторы КХ", можна пабачыць да 29 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі