Нідэрландскія студэнты пабудавалі аўтамабіль на сонечных батарэях

Вынаходніцтва належыць студэнтам з Тэхнічнага ўніверсітэту Эйндховена. Новае аўто ўжо назвалі Stella. Яна мае кузаў з лёгкіх алюмінію і вуглевадароднага валакна і таму мала важыць — 380 кілаграмаў. Пры гэтым яе габарыты цалкам суадносныя са звычайнымі аўто — 4,5 метра ў даўжыню і 1,65 метра ў шырыню. Машына мае вялікі багажны адсек і гэта робіць яе прыдатнай для сямейных вандровак, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.



На даху размешчаныя крамянёвыя панелі, якія паглынаюць сонечную энергію. Яны сілкуюць блок акумулятараў з магутнасцю 6 кВт. Поўнага зараду хапае для таго, каб праехаць 600 кіламетраў — можна рухацца нават уначы ці ва ўмовах слабага сонечнага святла. Максімальная хуткасць, якую здольны развіць такі аўтамабіль, — 110 кіламетраў за гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі