Нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук падтрымала беларусак-пратэстоўцаў

Вольга Такарчук / kultura.onet.pl
Вольга Такарчук / kultura.onet.pl

Польская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук падтрымала беларусак, якія выходзяць на пратэсты. Словы захаплення яна выказала ў інтэрв'ю расійскаму выданню "Медуза".

"Я бясконца захапляюся дзясяткамі тысяч пратэстуючых жанчын, якія бяруць на сябе смеласць абараняць мужчын ад нападаў АМАПу, — прызналася Вольга. — Я думаю пра беларускіх жанчын-палітыкаў, імёны якіх сталі сімвалам барацьбы за дэмакратыю і пра якія гавораць ва ўсім свеце. Аб выкрадзенай Марыі Калеснікавай, парваўшай свой замежны пашпарт на мяжы, каб пазбегнуць дэпартацыі ва Украіну. Аб вымушаных эмігрантках Святлане Ціханоўскай і Вераніцы Цапкала. Аб прывезенай сілай на мяжу з Польшчай Вользе Кавальковай. Але больш за ўсё, мабыць, я думаю пра Святлану Алексіевіч, выбітную пісьменніцу, нобелеўскую лаўрэатку, апошняму, наколькі я ведаю, сябру апазіцыйнай Каардынацыйнай рады, што застаўся на волі".

Восенню 2020 года Вольга Такарчук была адной з польскіх пісьменнікаў, якія выступілі ў падтрымку іх беларускіх калегаў і асудзілі "самазваныя ўлады, якія топчуць Канстытуцыю і асноўныя правы чалавека і грамадзяніна".

У інтэрв'ю Вольга таксама распавяла, чаму знаходзіцца ў апазіцыі да сённяшняй польскай улады:

"Цяперашнія ўлады шмат чаму навучыліся ў камуністаў, якія кіравалі Польшчай з канца Другой сусветнай вайны ажно да 1989 года. Яны аб'ядноўваюць у сваёй рыторыцы элементы тагачаснай мовы з кашмарным навамоўем, які таксама вырас з яго. Для многіх — не для ўсіх, зразумела, — гэта да гэтага часу адзіны спосаб палітычнага мыслення: маніпуляцыі, падтасоўванне фактаў, стварэнне выявы ўнутранага і вонкавага ворага. Мяне толькі дзівіць, што ўсё гэта да гэтага часу працуе, і што людзі так лёгка паддаюцца прапагандзе — больш за тое, што яны перад ёй настолькі безабаронныя".

Вольга Такарчук атрымала Нобелеўскую прэмію ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі