Новая песня Arctic Monkeys — "2013" (слухаць)
Гэты трэк — бісайд да "Do I Wanna Know?". Гурт паведамляе, што "2013" не з'явіцца на альбоме "AM", яки выйдзе 9 верасня.
У мінулым месяцы Arctic Monkeys паведамілі дэталі пра свой пяты студыйны альбом. Менавіта для яго запісаныя трэкі “RU Mine?” і “Do I Wanna Know?”. У працы над пласцінкай дапамагаюць Джош Хоммэ (Josh Homme) з Queens of the Stone Age і былы член Coral, Біл Райдэр-Джонс (Bill Ryder-Jones).
19 ліпеня “Паўночныя Малпы” (так іх часам называюць “ВКонтакте”) дзеляцца трэкам, які ў альбом “АМ” не ўвойдзе. Ён мае назву “2013”.