Новы альбом “Ляпісаў” скралі за некалькі дзён да афіцыйнага рэлізу
Альбом “Культпросвет” гурта “Ляпіс Трубяцкой” з’явіўся ў інтэрнэце яшчэ за некалькі дзён да афіцыйнага рэлізу. Новы дыск гурт днямі сам размясціў у сеціве. Але, як распавёў Еўрарадыё прадзюсер “Ляпісаў” Яўген Калмыкоў, яшчэ дагэтуль яго нехта выклаў у інтэрнэце. Яўген Калмыкоў: “Насамрэч, альбом з’явіўся ў сеціве дні за чатыры да рэлізу. І ён ужо пабег, а мы яго толькі даганялі. Тое ж самае і з кліпам адбылося. Ён таксама выйшаў трохі раней. Ведаеце, шмат людзей, праз якіх гэта праходзіла… Шчыра кажучы, не надта мяне гэта і парыць. Ёсць цікаўнасць, таму ён і з’явіўся папярэдне”.
Нагадаем, новы альбом “Ляпіс Трубяцкой” выпусціў пад лозунгам “Не давай буржуям на чай — “Культпросвет” бясплатна качай!”.
Нагадаем, новы альбом “Ляпіс Трубяцкой” выпусціў пад лозунгам “Не давай буржуям на чай — “Культпросвет” бясплатна качай!”.