Новы фільм "ЧынЧынаў" і вяртанне Алены Жалудок — стрым
Алена Жалудок у фільме "ЧынЧыны праляцелі зязюляй"
На ютубе сатырычнага праекта "ЧынЧынЧэнэл" з'явілася ігравая стужка "ЧынЧыны праляцелі зязюляй" — у ёй раскрываецца страшная таямніца выканаўцы хіта "Шчучыншчына" Алены Жалудок.
Дзеянне карціны адбываецца ў Лядскай псіхіятрычнай лякарні, куды прыехалі чыноўнікі, каб прымусіць вядомую выканаўцу патрыятычных песень выступіць на дзяржаўным мерапрыемстве. Але ў яе прапаў голас.
"Доўгі час беларуская аўдыторыя была пазбаўлена папулярнага культурнага і медыяпрадукту ў жанры палітычнай сатыры. Гэта адбывалася праз адсутнасць свабоды слова і пераслед творцаў, — кажа Марыя Савушкіна, прадзюсарка "ЧынЧынЧэнэла". — Але гэты час прайшоў. Мы публікуем фільм, свабодны ад усялякай цэнзуры, які немагчыма забараніць, ануляваць ці заблюрыць. Яго зможа паглядзець любы чалавек у Беларусі і за межамі".
Чаму фільм выйшаў у дзень народзінаў самі ведаеце каго? Як стваралася кіно? Ці стане песня "Лядская псіхіятрычная" такой жа папулярнай, як "Шчучыншчына"? Ці пазнаюць сябе прапагандысты і чыноўнікі, паглядзеўшы стужку? Пра гэта ды іншае гутарым з акцёрам Міхасём Зуем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.