Новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы распавёў пра дачыненне да цуду
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел кажа, што мае дачыненне да цуду.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. Па словах уладыкі, у Пскова-Пячэрскім манастыры, да яго звярнуліся дзве жанчыны, якія везлі ў вазку скорчанага хлопчыка. Жанчыны з Санкт-Пецярбурга сказалі, што хлопчыку была відзежа старца, які ўказаў у манастыры на айца Паўла, які павінен вылечыць дзіця. Будучы мітрапаліт прапанаваў жанчынам пайсці да мошчаў святога пакутніка і прыкласці да іх хлопчыка.
Пазней святар даведаўся, што пасля прыкладання да мошчаў хлопчык падняўся.
Фота — ctv.by