Някляеў: Мы не будзем кідаць людзей на бронетэхніку

Пра гэта заявіў Уладзімір Някляеў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з Андрэем Саннікавым у адказ на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё пра іх план дзеянняў у такім выпадку.

Уладзімір Някляеў: “Я выязжаў за Мінск і сам глядзеў: сапраўды, падцягваецца бронетэхніка, падцягваюцца вайсковыя часткі. Калі яны ахопяць плошчу і не дадаць людзям на гэтую плошчу прыйсці, выказаць свой пратэст, то мы, безумоўна, не будзем кідаць народ на бронетранспарцёры, на ўзброеных людзей – мы не вар’яты. Але мы будзем лічыць гэтыя дзеянні сілавым, ваенным супрацьстаяннем волі народа. Гэта мы будзем заяўляць і дэманстраваць”.

У той жа час кандыдаты яшчэ раз заклікалі людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу а 20 гадзіне 19 снежня, не баяцца пагроз, але і не паддавацца на правакацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі