Нямецкі балельшчык едзе на трактары праз Беларусь у Расію (відэа)
Нямецкі балельшчык едзе на трактары праз Беларусь у Расію на чэмпіянат свету па футболе. З сабой ён вязе дом на колах, стылізаваны пад піўную бочку з надпісам "Hallo, Moskau!" (на яго даху ёсць сонечная батарэя). Немец перасёк польска-беларускую мяжу і рухаецца праз нашу краіну на ўсход. З сабой у паездку ён узяў сабаку, інфармуе сайт abw.by.
Чэмпіянат свету па футболе пачнецца 14 чэрвеня.