Offside.by: Гулец БАТЭ Філіпенка блізкі да пераходу ў "Фенербахчэ"
Мяркуецца, што пра трансфер аб'явяць ужо 2 студзеня.
Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка блізкі да пераходу ў турэцкі клуб "Фенербахчэ". Як інфармуе сайт offside.by, у выпадку, калі бакі паспеюць дамовіцца пра ўсе фінансавыя пытанні, пра трансфер аб'явяць ужо 2 студзеня.
Нагадаем, Ягору Філіпенку 26 гадоў. Ён — выхаванец мінскай "Змены". У барысаўскім БАТЭ — з 2005 года. У 2008-2011 гадах выступаў за маскоўскі "Спартак" і шэраг іншых расійскіх клубаў. З 2012-га Філіпенка зноў гуляў за БАТЭ. Сёлета яго прызналі найлепшым гульцом БАТЭ і найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Ягор Філіпенка выступае за нацыянальную зборную Беларусі.
Адзначым, што "Фенербахчэ" — адзін з лідараў турэцкага футбола. У чэмпіянаце краіны ён займае другое месца, саступаючы "Бешыкташу" толькі 2 ачкі.
Фота: ФК БАТЭ