Па апошняй амністыі на волю выйшлі ўжо больш за 1600 чалавек
Па амністыі, якая праходзіць у Беларусі, вызвалілася больш за 1600 асуджаных. Гэта дзве трэція ад запланаванай колькасці, інфармуе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Дэпартамент выканання пакаранняў.
Амністыя завершыцца 7 лістапада. Чакаецца, што месцы пазбаўлення волі пакінуць яшчэ каля 800 чалавек.
Нагадаем, сёлета пад амністыю трапляюць толькі тыя асуджаныя, якія кампенсавалі дзяржаве нанесеныя страты.
У дэпартаменце адзначылі, што на волю не выйдуць некалькі вядомых асоб. Сярод іх — былы кіраўнік “Белтэлерадыёкампаніі” Ягор Рыбакоў, экс-дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў і былы першы намеснік АБЭЗ Іван Клімянкоў.