Па дадзеных экзітпола прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда

Па дадзеных экзітпола, новым прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда. Як паведамляе Gazeta Wyborcza, кандыдат ад партыі “Права і справядлівасць”, Дуда набраў 53% адсоткі галасоў. Яго бліжэйшы сапернік, дзейны прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі – 47%. Камароўскі ўжо павіншаваў свайго канкурэнта з перамогай і пажадаў яму ўдалага прэзідэнства і дабрабыту Польшчы.

Афіцыйныя вынікі выбараў будуць агучаныя ў панядзелак увечары.

Фота: www.szabadujsag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі