Па дарозе з Гродна ў Навагрудак згарэў рэйсавы аўтобус (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, надзвычайнае здарэнне адбылося сёння зранку па дарозе з Гродна ў Навагрудак.

Аўтобус загарэўся проста падчас руху на ўчастку аўтадарогі паміж гарадамі Масты і Дзятлава. У аўтобусе былі кіроўца і 10 пасажыраў, якія адчулі пах гару. Кіроўца спыніў аўтобус і выпусціў пасажыраў, пасля чаго паспрабаваў пагасіць агонь самастойна.

Яму на дапамогу прышлі кіроўцы двух аўто, якія праязджалі міма. Аднак полымя працягвала разгарацца. Да прыезду ратавальнікаў аўтобус цалкам гарэў. Калі агонь пагасілі, ад аўтобуса амаль нічога не засталося.

Фота — ДАІ Гродзенскай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі