Пачалося галасаванне па перайменаванні станцыі кіеўскага метро "Мінская"
У рамках "дэрусіфікацыі" кіеўскага метро ў ім можа знікнуць станцыя "Мінская". Таксама прапануецца перайменаваць станцыі "Берасцейская", "Герояў Дняпра", "Дружбы народаў" і "Плошча Льва Талстога".
Галасаванне будзе працягвацца да 9 траўня. Для "Мінскай" прапануецца чатыры новых варыянты назвы — "Варшаўская", "Вышгародская", "Марыупальская" і "Бучанская". Ёсць варыянт пакінуць ранейшую назву, але малаверагодна, што ён будзе падтрыманы. Як і з "Берасцейскай". Апошняя можа атрымаць назву "Сцяпана Бандэры".
Мэр Кіева Віталь Клічко анансаваў перайменаванне некаторых станцый кіеўскага метро, назвы якіх нейкім чынам звязаныя з Беларуссю ці Расіяй, у сярэдзіне красавіка. Ён лічыў недарэчным мець у сталіцы Украіны станцыю "Мінская" ў той час, калі з тэрыторыі Беларусі ляцяць ракеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.