Клічко: станцыя кіеўскага метро "Мінская" можа стаць "Варшаўскай"

Клічко: станцыя кіеўскага метро "Мінская" можа стаць "Варшаўскай"

Мэр Кіева Віталь Клічко анансаваў перайменаванне некаторых станцый кіеўскага метро, назвы якіх нейкім чынам звязаныя з Беларуссю ці Расіяй. Прычына — агрэсія супраць Украіны.

"Напрыклад, станцыя "Мінская", — кажа Клічко. — Я лічу, што калі з Мінска ідуць пагрозы нам, з тэрыторыі Беларусі ўзлятаюць самалёты, якія бамбяць і выпускаюць ракеты па нашых дамах — нейкі несяброўскі напамін. Я перакананы, што "Мінская" можа стаць "Варшаўскай". [Варшава] — гэта горад, які дапамагае Кіеву, вельмі шмат уцекачоў прымае".

Кіеўская рада разгледзіць пытанне ўжо на бліжэйшай сваёй сэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі