Пачаўся прыём заявак на конкурс "Заспявай 3.0"

Пачаўся прыём заявак на конкурс "Заспявай 3.0"

Партал Tuzin.fm аб'явіў аб старце трэцяга сезона конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай 3.0". Цяпер узяць удзел у конкурсе могуць артысты да 33 гадоў, яны могуць паспрабаваць свае сілы ў трох намінацыях і, у выпадку перамогі, атрымаць грошы: прызавы фонд складае 1500 еўра. 


"Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы – праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прыза грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа", – кажуць заснавальнікі конкурсу "Заспявай.BY"  Павел Бераговіч і Сяргей Будкін. 


Музыкам прапануецца паўдзельнічаць у трох намінацыях: "Спеўная паэзія", "Беларускі кавер" і "Замежны пераклад".  Усе пададзеныя творы мусяць быць заспяваныя адмыслова да конкурсу "Заспявай 3.0" і пры неабходнасці выкананыя ўжывую падчас летніх канцэртаў конкурсу. Арганізатары падкрэсліваюць, што перавага ў прыёме заявак аддаецца найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў.


Падрабязнасці тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі