Пацыенты з COVID у Барысаве чакаюць сваёй чаргі ў паліклініцы па 6-7 гадзін

Пацыенты чакаюць сваёй чаргі на прыём у паліклініцы Барысава
Пацыенты чакаюць сваёй чаргі на прыём у паліклініцы Барысава

Да 6-7 гадзін вымушаныя праводзіць у чарзе пацыенты 4-й паліклінікі Барысава, паведамляе рэгіянальны рэсурс. Такія чэргі выстройваюцца да спецыялістаў у "чырвонай зоне", куды прыходзяць людзі з падазрэннем на COVID-19.

У калідорах не хапае месцаў для сядзення і даволі душна. Працэс лячэння ператвараецца ў невыносныя фізічныя пакуты, адзначае адзін з жыхароў Барысава, які і даслаў у рэдакцыю фатаграфіі з калідора паліклінікі. Тыя, хто адказвае за медыцыну, на яго думку, павінны б разабрацца, чаму так адбываецца.

"Але пакуль яны лечацца не так, як простыя грамадзяне, гэтага, мабыць, не адбудзецца", —  цытуе медыя жыхара горада.

У Беларусі ў апошнія тыдні назіраецца выбухны рост захворвання. Нават па афцыяцыяльных дадзеных, сутачны прырост новых выпадкаў COVID-19 павялічыўся з 1,5-2 тысяч да 6-8 тысяч. Панядзелак 31 студзеня пачаўся з навіны аб велізарных чэргах, якія ўтварыліся ля паліклінік. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя дазволіла лекарам ставіць дыягназ "каранавірусная інфекцыя" без правядзення абавязковага тэставання, а самі паліклінікі перавялі на рэжым працы "без выходных".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі