Пад Бабруйскам згарэў палігон гуматэхнічных адкідаў (фота)

У другой палове дня 23 сакавіка бабруйскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што загарэўся палігон гуматэхнічных адкідаў пад вёскай Бабіна-1.

Як паведамляе сайт МНС, пажар заняў плошчу 120 квадратных метраў. Пакуль не прыбылі ратавальнікі, загнём змагаўся толькі вартаўнік з дапамогай рыдлёўкі і вядра з вадой.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала пабочная крыніца агню.

На палігоне ўтылізуюцца гуматэхнічныя адкіды, прычым глыбіня іх залягання — да 6 м.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі