Пад Баранавічамі галіна забіла дзвюх жанчын і параніла мужчыну
Галіна, якая абламалася і ўпала з дрэва, забіла дзвюх 57-гадовых жанчын у вёсцы Вольна ў Баранавіцкім раёне. Трагедыя адбылася на тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасці канцэнтраваных сокаў. Як паведамляе БЕЛТА, ад галіны пацярпеў 54-гадовы мужчына, які быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.