Пад Гомелем у лоб сутыкнуліся Audi і Volkswagen, загінуў чалавек (відэа)
Мікрааўтобус Volkswagen і Audi 100 сутыкнуліся на дарозе ад Гомеля да мяжы Украіны. Здарэнне адбылося ўвечары 23 чэрвеня.
Паводле звестак выратавальнікаў, у гэтай аварыі загінуў адзін чалавек — кіроўца Audi. Як адзначае auto.onliner.by, яшчэ тры чалавекі атрымалі траўмы.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з Volkswagen.
Выратавальнікі вызвалілі цела загінулага кіроўцы Audi. Людзі з Volkswagen змаглі выбрацца самастойна. З ранамі іх даставілі ў лякарню.
Фота — auto.onliner.by