Беларус разбіўся ў Польшчы
1 чэрвеня беларускі кіроўца легкавога аўтамабіля сутыкнуўся з фурай на нацыянальнай дарозе нумар 8.
Выпадак адбыўся непадалёк ад беларускай мяжы, паведамляе Падляшская паліцыя.
35-гадовы кіроўца легкавіка хутчэй за ўсё не справіўся з кіраваннем аўтамабілем Saab на павароце дарогі. Пасля гэтага аўто выехала на сустрэчную паласу дарогі і сутыкнулася з фураў, якой кіраваў грамадзянін Латвіі. Беларус загінуў на месцы.
Падрабязнасці здарэння высвятляе паліцыя.