З 1 жніўня ў Ізраіль беларусаў будуць пускаць па дазволах
Іерусалім
З 1 жніўня грамадзяне Беларусі змогуць патрапіць у Ізраіль праз адмысловы дазвол. Па яго выдачу трэба звяртацца ва Упраўленне ў справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі ETA-IL.
Сёлета Ізраіль змяніў умовы, на яіх можна прыехаць у гэтую краіну, увёўшы сістэму папярэдняга апавяшчэння і атрымання дазволу на ўезд. З 1 чэрвеня схема ўжо дзейнічае для грамадзянаў ЗША і Германіі.
Амбасада Ізраіля ў Беларусі нагадвае, што беларусы могуць і надалей вандраваць па Ізраілі без візы, аднак ад жніўня яны не змогуць гэта зрабіць без дазволу ETA-IL.
Па ETA-IL (Electronic Travel Authorization) трэба звяртацца ва Упраўленне па справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраіля. Цягам ліпеня дазвол будуць выдаваць бясплатна. А пасля заканчэння тэставага перыяду — з 1 жніўня — за падачу заявы на ETA-IL будуць браць 25 шекеляў (каля $7).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.