Магнітная бура другога класа накрыла Зямлю

Бура на Сонцы

Бура на Сонцы / novy.tv

На Зямлі ў наш час назіраецца магнітная бура класа G2. Пра гэта паведамілі ў Лабараторыі сонечнай астраноміі.

Навукоўцы лічаць, што выкліканая выкідам на Сонца магнітная бура працягнецца як мінімум да канца 30 чэрвеня

— На Зямлі адбываецца магнітная бура другога ўзроўню па 5-бальнай шкале. Падзея мае планетарны характар, — гаворыцца ў паведамленні пра гэта.

Удакладняецца, што выкід сонечнай масы, які справакаваў буру, адбыўся 28 чэрвеня каля 14:00. Першапачаткова, паводле прагнозаў, чакаўся вельмі слабы выкід, але ў выніку плазменнае воблака зрушылася. Такім чынам, удар атрымаўся мацнейшым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі