Пад Мінскам міліцыя знайшла дзве "Пагоні" на рамцы рэгістрацыйнага знака аўто

Дзве "Пагоні"

Дзве "Пагоні" / pristalica.by

У Мінскім раёне міліцыя знайшла два герба "Пагоні" ў бел-чырвона-белых колерах на пярэдняй рамцы рэгістрацыйнага знака аўтамабіля. Яго ўладальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за "парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання", паведамляе pristalica.by. Як пакаралі мужчыну, арыштам ці штрафам, не ўдакладняецца. Падобны выпадак адбыўся ў канцы мінулага года ў Кобрыне. Там мужчыну аштрафавалі на 1480 рублёў.

Начальнік Мінскага РУУС Сяргей Кісель кажа, што сёлета за "экстрэмізм" у раёне прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 7 чалавек. Аднаго мужчыну прыцягнулі да адказнасці за рэпост у 2020-м у Facebook публікацыі "Белсата". Сам міліцыянер адзначае, што на той час яго прадукцыя ў РБ яшчэ не была прызнаная "экстрэмісцкай".

Сілавікі вядуць змаганне супраць "Пагоні", якая ў 1990-я была дзяржаўным гербам РБ, па ўсёй краіне. Напярэдадні стала вядома, што жыхара Бярозы адправілі за краты за вымпел з "Пагоняй", які быў у яго аўтамабілі.

Пад Мінскам міліцыя знайшла дзве "Пагоні" на рамцы рэгістрацыйнага знака аўто
pristalica.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі