Пад Мінскам затрымалі мігрантаў, якія нелегальна накіроўваліся ў Латвію
Мігранты ў Калодзішчах / кадр з відэа МУС
У пасёлку Калодзішчы пад Мінскам супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі пры падтрымцы АМАПу затрымалі незаконных мігрантаў з Індыі, паведамляе прэс-служба МУС.
40 замежнікаў былі выяўленыя ў прыватным доме беларускай грамадзянкі. У Беларусь яны прыехалі наземным транспартам з Расіі, а потым планавалі ісці ў Латвію. Беларускіх віз у іх не было.
Мігрантаў пастнавілі прымусова выслаць з Беларусі. Для высвятлення асобы затрымалі 14 чалавек, у якіх не было дакументаў.
У МУС заяўляюць, што цяпер шукаюць арганізатара канала незаконнай міграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.