Пад Рэчыцай сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавік, загінула 25-гадовая дзяўчына
На месцы аварыі ў Рэчыцкім раёне
У Рэчыцкім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавік, загінула 25-гадовая дзяўчына. Як паведамляе гомельская міліцыя, здарэнне адбылося ў чацвер у 13:15. Мікрааўтобус рухаўся па аўтадарозе Р-33 у бок Рэчыцы. "З мэтай пазбягання сутыкнення з транспартам, які рухаўся наперадзе", 46-гадовы кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з аўтамабілем-таксі.
Сярод пацярпелых — абодва кіроўцы, 4-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў легкавіку без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання і не была прышпіленая рамянём бяспекі. У таксі была і дзяўчына, якая памерла ад атрыманых траўмаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.