Падатак з ІП, якія здаюць у Мінску кватэры на суткі, можа вырасці на 50-70%

Стаўку адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць у Мінску жылыя памяшканні для кароткатэрміновага пражывання, плануецца павялічыць на 50-70%. Раней яна павышалася на 12-15%. Пра гэта заявіў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па горадзе Мінску Уладзімір Лайкоў.

Адзначым, што для кароткатэрміновага пражывання кватэры здаюць каля 800 мінскіх прадпрымальнікаў. Што да стаўкі адзінага падатку на здачу ў арэнду кватэр на працяглы тэрмін, яе плануецца павялічыць на 12-15%. Такіх прадпрымальнікаў у сталіцы каля 52 тысяч, інфармуе "Інтэрфакс".

БЕЛТА дадае, што за год згаданыя ІП плацяць каля 60 млрд рублёў падатку.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі