Падаткавікі з-за дэнамінацыі просяць ІП да 1 ліпеня заплаціць адзіны падатак

Падаткавікі з-за дэнамінацыі просяць ІП да 1 ліпеня заплаціць адзіны падатак

Беларускія падаткавікі з-за дэнамінацыі просяць індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 ліпеня заплаціць адзіны падатак за наступны месяц. Адзначаецца, што ў першы дзень ліпеня, з-за правядзення дэнамінацыі, банкі маюць права не здзяйсняць касавае абслугоўванне кліентаў, прыпыняць аказанне кліентам асобных відаў паслуг па здзяйсненні банкаўскіх аперацый.

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі нагадвае, што за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі з аплатай адзінага падатку будзе налічвацца пеня. Таму ІП заклікаюць загадзя вырашыць гэтае пытанне. Паведамленне падаткавікоў "Аб некаторых пытаннях, звязаных з правядзеннем дэнамінацыі" гл. тут.

Як вядома, 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будзе праведзеная дэнамінацыя. У гэты дзень уводзяцца новыя банкноты (узору 2009 года), а таксама манеты. Цяперашні 1 мільён рублёў у выніку дэнамінацыі складзе 100 "новых" рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі