Падатковая штрафуе кіроўцаў, якія падвозяць спадарожнікаў "за паліва"

Падатковая штрафуе кіроўцаў, якія падвозяць спадарожнікаў "за паліва"

Падатковая інспекцыя ўзялася за кіроўцаў, якія шукаюць спадарожнікаў праз сацсеткі або сэрвісы кшталту BeepCar ці BlaBlaCar, піша лідcкая газета "Принеманские вести"

Звычайна такія кіроўцы шукаюць спадарожнікаў, каб паездка абыходзілася танней. Яны прапануюць пасажырам падзяліць на ўсіх плату за паездку. 

Такія падарожжы набылі большую папулярнасць пасля таго, як пачаліся праблемы з міжгароднімі маршруткамі.

"Езджу па справах у сталіцу кожны тыдзень. У групе "Укантакце" раней часта кідаў кліч: "Хто на Мінск? Забяру такога чысла ў такі час". Людзі пісалі мне — я падвозіў. Грошы ў кішэню сабе ніколі не клаў. Звычайна рабілі так: ехалі з спадарожнікамі на запраўку і залівалі паліва. Я ні рубля не зарабіў на такіх паездках. А тут на днях даведаўся ад прыяцеля, што яго за такія ж справы ў Лідскую падатковую ўжо выклікалі. Ён, сам таго не ведаючы, узяў "падсадных качак" — яго вылічылі па нумары тэлефона. А за што штрафаваць? Я так і не зразумеў. Бізнэс — гэта калі прыбытак ёсць. А тут што?" — абурыўся адзін з лідчукоў.

У падатковай інспекцыі патлумачылі, што такі падвоз спадарожнікаў лічыцца выкананнем прадпрымальніцкай дзейнасці з боку кіроўцы. Таму за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць падатковая накладвае штраф. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі