Падчас гонкі "Дакар-2019" чэх на Tatra урэзаўся ў беларускі МАЗ (відэа)
Падчас гонкі "Дакар-2019" чэх Марцін Каломы на Tatra урэзаўся ў беларускі МАЗ. Аўтамабіль Аляксея Вішнеўскага спыніўся перад наступным рэзкім пад'ёмам і ў гэты момант адбылося сутыкненне. МАЗ атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, але змог даехаць да фінішу.
Раней здарэнне адбылося з МАЗам Станіслава Вязовіча, які незадоўга да фінішу абагнаў КамАЗ і перакуліўся.