Падчас матчу "Нёман" — БАТЭ раптоўна ўключыўся аўтапаліў поля (відэа)
Падчас паўфінальнага матчу футбольнага Кубка Беларусі "Нёман" (Гродна) — БАТЭ (Барысаў) раптоўна ўключыўся аўтапаліў поля. Здарылася гэта на 15-й хвіліне. На нейкі час гульню давялося спыніць.
"Хто хоча асвяжыцца, калі ласка", — пажартаваў тэлекаментатар.