Падпісанае пагадненне аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Швецыі
Беларусь і Швецыя заключылі міжурадавае пагадненне аб аздараўленні беларускіх дзяцей. 31 ліпеня Міністэрства замежных спраў Беларусі і МЗС абмяняліся нотамі аб заключэнні пагаднення. Паведамляецца, што дакумент "нарматыўна замацоўвае практыку аздараўлення беларускіх дзяцей у Швецыі, утрымлівае неабходныя гарантыі шведскага боку па стварэнні належных умоў знаходжання і своечасовым вяртанні на радзіму непаўналетніх беларускіх грамадзян і стварае аснову для далейшага развіцця гуманітарных праграм".
БелаПАН нагадвае, што раней падобныя пагадненні Беларусь заключыла з Італіяй, Нямеччынай, Ірландыяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Ліхтэнштэйнам, Вялікабрытаніяй, Іспаніяй, Аўстрыяй.
БелаПАН нагадвае, што раней падобныя пагадненні Беларусь заключыла з Італіяй, Нямеччынай, Ірландыяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Ліхтэнштэйнам, Вялікабрытаніяй, Іспаніяй, Аўстрыяй.