Падзеі новага фільма "Місія невыканальная" пачынаюцца ў Беларусі (відэа)

Падзеі пятага фільма з цыкла "Місія невыканальная: Нацыя ашуканцаў", які толькі выйшаў у сусветны пракат, пачынаюцца ў Беларусі. Паводле сюжэту, агенты сакрэтнай службы спрабуюць патрапіць на борт самалёта з хімічнай зброяй, які ўзлятае з вайсковага аэрадрома ў Мінску. У выніку небяспечны груз у Сірыю не трапіў.

Радыё Свабода адзначае, што сцэна ўзлёту аэробуса "А400М Атлас" здымалася на вайсковай базе ў Вялікабрытаніі. Зялёныя палі і лясы сапраўды нагадваюць Беларусь. Ажно тры ролі ў фільме адведзеныя беларускім вайскоўцам і злачынцам. Напрыклад, ролю беларускага салдата, які суправаджае хімічную зброю і на борце самалёта сутыкаецца з Томам Крузам, сыграў беларускі акцёр Дзяніс Харашко, які жыве і працуе ў Лондане.

На працягу фільма агенты змагаюцца супраць міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, якая мае падтрымку палітыкаў і высокапастаўленых чыноўнікаў у розных краінах свету.

У беларускіх кінатэатрах фільм з'явіцца 6 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі