Паглядзіце, якое прыгожае кола агляду ўсталявалі ў Гродне!
У Гродне ў парку Жылібера (гэта ў самым цэнтры горада) усталявалі кола агляду. Яно яшчэ не працуе, але ўжо свеціцца на ўвесь Instagram! Як толькі на горад апускаецца змрок, і мясцовыя жыхары, і турысты пачынаюць фатаграфавацца з гэтай новай гродзенскай цікавосткай.
І гэта не дзіўна, бо кола агляду выглядае фантастычна:
Кола агляду ў Гродне / yulializm.gr у Instagram
Кола агляду ў Гродне / natashonok_n у Instagram
Кола агляду ў Гродне пачалі ўсталёўваць яшчэ ў верасні. Нядаўна на яго нарэшце павесілі кабінкі. А разам з імі і святочную ілюмінацыю, якая так прыгожа глядзіцца ўночы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.