"Пагоня" з'явілася і знікла з эмблемы беларускага футбольнага клуба

"Пагоня" з'явілася і знікла з эмблемы беларускага футбольнага клуба

"Пагоня" з'явілася і знікла з эмблемы футбольнага клуба "Спадарожнік" з Рэчыцы, піша "Трыбуна". Сімвал прысутнічае на гербе горада, таму з'яўленне ў сярэдзіне лютага 2021-га на эмблеме здавалася натуральным рашэннем замены сімвала былога спонсара "Рэчыцадрэва". Днямі каманда стартуе ў эліце беларускага футбола. І ў першапачатковым календары першынства, падрыхтаваным Беларускай федэрацыяй футбола, была менавіта эмблема з "Пагоняй". Але "ўнеслі карэктывы".

На абноўленай эмблеме "Спадарожніка" на месцы "Пагоні" цяпер пустое месца. Рэчыцкі клуб пакуль гэта ніяк не патлумачыў. Застаецца таямніцай, каму не спадабаўся варыянт эмблемы з гербам Рэчыцы.

"Пагоня" з'явілася і знікла з эмблемы беларускага футбольнага клуба
"Пагоня" з'явілася і знікла з эмблемы беларускага футбольнага клуба

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі