Паказ фільма “У тумане” пачаўся ў Польшчы
У Варшаве стужку можна будзе ўбачыць да 4 чэрвеня.
Фільм “У тумане” быў зняты паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Дзеянне карціны адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыходзяць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго.
Фільм ужо атрымаў міжнароднае прызнанне і шэраг ўзнагарод кінафестываляў, у тым ліку прыз журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага “Люстэрка”, прыз “Залаты абрыкос” на IX Міжнародным кінафестывалі ў Ерэване, узнагароду Адэскага міжнароднага фестывалю.
Рэжысёр фільму Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах, пасля чаго сям’я амаль адразу ж перабралася ў Кіеў.