Палачанін прапаноўваў за хабар вызваліць юнакоў ад прызыву ў войска

Палачанін прапаноўваў за хабар вызваліць юнакоў ад прызыву ў войска

Пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці прысудзіў суд Полацкага раёна і Полацка беспрацоўнаму 56-гадоваму мужчыну. Ён прызнаны вінаватым у махлярстве і падбухторванні да дачы хабару, перадае БелаПАН.

У 2014-2015 гадах, як выявіла следства, мужчына падбухторваў трох непрацуючых жыхароў Полацка, Наваполацка і Віцебска даць хабар службовым асобам Полацкага аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята. Гаворка ішла пра сумы ад 500 да 10 тысяч долараў ЗША. За гэтыя грошы супрацоўнікі ваенкамата нібыта мусілі даць хлопцам адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу.

Здабычай махляра стала каля 12 тысяч долараў ЗША. Прычым абвінавачаны заведама не збіраўся выконваць узятыя на сябе абавязанні, бо нават не меў магчымасці іх выканаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі