Паліцыя Кёльна прыняла 379 заяваў пра напады у навагоднюю ноч

Паліцыя Кёльна прыняла 379 заяваў пра напады у навагоднюю ноч

Паліцыя нямецкага Кёльна зарэгістравала 379 паведамленняў пра напады ў навагоднюю ноч, паведамляе meduza.io са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Каля 40 адсоткаў заяваў тычацца сэксуальнага гвалту.

У паліцыі паведамляюць, што большасць падазраваных — гэта нелегальныя мігранты, а таксама людзі, якія папрасілі ў Нямеччыне статус уцекачоў. У асноўным гэта выхадцы з Паўночнай Афрыкі.

Пасля серыі нападаў, якія ўключалі сэксуальныя дамаганні, згвалтаванні і абрабаванні, улады Нямеччыны вырашылі перагледзець дзеючыя правілы дэпартацыі мігрантаў. Цяпер прапануецца дэпартаваць усіх мігрантаў, якія здзейснілі правапарушэнні.

Падобныя напады адбыліся таксама ў Гамбургу і Штутгарце.

Фота: ЕPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі