Палова шлюбных дамоў у Беларусі падпісваецца перад разводам
Мінчукі заключаюць усё больш шлюбных кантрактаў. Але часцей за ўсё, як кажуць натарыусы, робяць гэта перад разводам. У параўнанні з пазамінулым годам колькасць шлюбных кантрактаў павялічылася ў тры разы.
Натарыус Сяргей Аляксееў з першай мінскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы, кажа, што шлюбныя дамовы сталі сродкам пазбегнуць судовых выдаткаў пры разводзе.
Аляксееў: “Так, ёсць такая тэндэнцыя, сапраўды. Менавіта напярэдадні разводу, бо тады паўстае пытанне аб раздзеле маёмасці. І шлюбная дамова якраз дастаткова зручная форма для таго, каб добраахвотна акрэсліць лёс маёмасці пасля скасавання шлюбу і, адпаведна, пазбегнуць вялікіх судовых выдаткаў. Дастаткова вялікі адсотак шлюбных дамоў звязаны менавіта з надыходзячым разводам. Калі па маіх ацэнках, гэта нават адсоткаў 50”.
Паводле статыстыкі, маладыя падпісваюць шлюбныя дамовы вельмі рэдка. Часцей гэта робяць сем’і, якія доўга жывуць разам і маюць агульную маёмасць.
Падрабязнасці неўзабаве на Еўрарадыё!