Палова ўкраінскіх алімпійцаў ужо з'ехалі з Сочы
Прычына — трагічныя падзеі ў Кіеве, дзе адбываюцца баі паміж сілавікамі і паўстанцамі, загінулі дзясяткі людзей.
Пра гэта паведамляе ВВС і спасылаецца на прадстаўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта Марка Адамса. Ён сказаў, што на радзіму вярнулася ўжо палова ўкраінскай дэлегацыі.
Украінскія алімпійцы, якія засталіся ў Сочы, вывесілі чорныя жалобныя стужкі на дзяржаўных сцягах у алімпійскай вёсцы, інфармуе by.tribuna.com.