Палёты над Украінай могуць прыпыніць у панядзелак

Палёты над Украінай могуць прыпыніць у панядзелак

Самалёты могуць перастаць лётаць над Украінай ужо ў панядзелак 14 лютага. Гэтую інфармацыю пацвердзіў ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Адна з самых буйных брытанскіх кампаній ужо папярэдзіла, што не будзе страхаваць грамадзянскія самалёты, якія знаходзяцца ў паветранай прасторы Украіны. Уласнікі самалётаў ужо пачалі забараняць палёты. Проста цяпер Sky Up была вымушаная пасадзіць рэйс з Фуншала ў Кіеў у Кішанёве. З'явілася і забарона Air France.

У выпадку забароны палётаў могуць з'явіцца сур'ёзныя праблемы. Праз сітуацыю з захопам Ryanair у траўні 2021 года еўрапейскія авіякампаніі не лётаюць над Беларуссю і вымушаныя аблятаць яе ці праз Украіну, ці праз Літву і Латвію. Цяпер маршруты могуць стаць яшчэ больш складанымі.

Гэта не кажучы пра сітуацыю, у якой апынуцца жыхары Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі