Памежнікі ў "Новай Гуце" займаюцца... дызайнам пасажыраў (фотафакт)
Кур'ёзную шыльду на беларускім памежным пункце "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы заўважыў адзін з карыстальнікаў Фэйсбука — Zaza Gašek.
Зала афармлення і кантролю пасажыраў у перакладзе на англійскую мову становіцца залай... дызайну і кантролю пасажыраў (Hall of design and control of the passengers).
Можна меркаваць, што пераклад тэксту рабіўся не з дапамогай Google translate: гэтая праграма дае правільны пераклад — "Hall of registration and control of passengers".