Памочнік Лукашэнкі стаў кіраўніком Беларускай чыгункі
Начальнікам Беларускай чыгункі прызначаны Анатоль Сівак, які дагэтуль працаваў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, галоўным інспектарам па Мінску. Адпаведную пастанову кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, што пасля таго, як летась Уладзімір Жэрэла стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Беларуская чыгунка заставалася без начальніка.