Памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Алесь Шут

Памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Алесь Шут

У Лагойску на 58-м годзе жыцця памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Алесь Шут. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў яго калега па Вярхоўным Савеце Сяргей Навумчык. Па яго словах, прычынай смерці стаў рак.

Алесь Шут разам з іншымі апазіцыйнымі дэпутатамі ўдзельнічаў 11-12 красавіка 1995 года ў галадоўцы супраць рэфэрэндуму. Спецназ жорстка збіў яго ў ліку іншых галадоўшчыкаў ў зале парламента, а потым міліцыя — па-за Домам ураду.

Днямі Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за "заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі".

Як перадае Радыё "Свабода" са словаў родных, пахаванне пройдзе ў чацвер, 7 лістапада, у Лагойску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі