Памёр былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, ураджэнец Беларусі

Памёр былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, ураджэнец Беларусі

Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс памёр у лякарні каля Тэль-Авіва. Як перадае ВВС са спасылкай на крыніцы ў яго атачэнні, стан 93-гадовага Перэса рэзка пагоршыўся на гэтым тыдні — пасля перанесенага раней у гэтым месяцы інсульту. 13 верасня ён быў дастаўлены ў лякарню і з таго моманту  знаходзіўся ў стане штучнай комы, а таксама быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Шымон Перэс займаў амаль усе галоўныя дзяржаўныя пасады ў Ізраілі: ён адпрацаваў два тэрміны на пасадзе прэм'ер-міністра, а таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраіля, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы. З 2007 па 2014 гады Перэс займаў пасаду прэзідэнта краіны.

У 1994 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, разам з прэм'ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам — за ролю ў мірных перамовах у Осла, якія паклалі пачатак працэсу перадачы грамадзянскай улады Палесцінскай аўтаноміі.

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў беларускім Вішневе. У 1934 годзе эміграваў у Палесціну.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі