Папа рымскі прадае свой матацыкл Harley-Davidson
Матацыкл Harley-Davidson, а таксама скураная куртка, падораныя летась Папу рымскаму Францішку, будуць прададзеныя з аўкцыёну ў Парыжы.
Грошы, атрыманыя ад продажу матацыкла, пойдуць на фінансаванне бясплатнай сталовай і інтэрнаты для бяздомных у Рыме, адзначае ВВС.
Матацыкл Dyna Super Glide пантыфіку падарылі ў чэрвені ў гонар 110-гадовага юбілею кампаніі Harley-Davidson. Папа рымскі распісаўся на яго бензабаку. Тое, што матацыкл будзе прададзены, а атрыманыя грошы пойдуць на дабрачыннасць, меркавалася першапачаткова.
Дарэчы, раней Францішак адмовіўся ад дарагіх машын з ватыканскага аўтапарка і карыстаецца аўтамабілем Ford Focus.
Фота — www.ntv.ru